Новая жыроўка ў мінскай двухпакаёўцы пацягне на 60 рублёў
Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, “камуналка” мусіць падаражаць не больш, чым на 5 долараў. Згодна з дапушчальнымі тарыфамі з указа, правяраем, як яно будзе на прыкладзе мінскай двухпакаёўкі з адным прапісаным чалавекам.
Для гэтага бяром “жыроўку” за мінулагодні студзень і пералічваем яе па новых тарыфах.
Субсідаваныя тарыфы:
Тэхнічнае абслугоўванне — 3,5 рубля
Капрамонт — 5,2 рубля
Цеплазабеспячэнне — 11,5 рубля
Вываз смецця — 1,9 рубля
Ліфт — 1,4 рубля
Водазабеспячэнне — 3,4 рубля
Дадатковыя памяшканні — 56 капеек
Водаадвядзенне — 2,6 рубля
Несубсідаваныя тарыфы:
Водазабеспячэнне — 8,7 рубля
Водаадвядзенне — 7,5 рублёў
Тэхабслугоўванне — 3 рублі
Дадаём сюды плату за тэлебачанне ды электраэнергію у агульных памяшканнях і атрымліваем амаль 60 рублёў. Летась было 52. Значыць, падаражанне ўпісваецца ў анансаваныя 5 долараў.