Падаткавікі змогуць запатрабаваць дэкларацыю аб даходах у кожнага

Падаткавікі змогуць запатрабаваць дэкларацыю аб даходах у кожнага

15 ліпеня набывае моц пастанова Савета міністраў №516, якая вызначае парадак запатрабавання падатковымі органамі дэкларацый аб даходах і маёмасці. З гэтай даты падаткавікі змогуць запатрабаваць дэкларацыю аб даходах у кожнага, чые даходы і расходы пададуцца ім падазронымі.

Патрабаванне аб прадстаўленні дэкларацыі складаецца ў пісьмовай форме ў двух экзэмплярах. Першы атрымлівае фізічная асоба, якую падазраюць у атрыманні нелегальных даходаў. Яго могуць накіраваць па пошце заказным лістом ці ўручыць асабіста, пад подпіс. Другі экземпляр захоўваецца ў падатковым органе.

Пастанова вызначае форму дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Калі ў чалавека былі даходы ці расходы ў замежнай валюце, іх давядзецца пералічыць у беларускія рублі па курсе Нацбанка на дату атрымання даходаў ці ажыццяўлення расходаў. А калі такая дата невядомая, перавод адбываецца па курсе на апошні дзень месяца ці года.

На падставе звестак, якія чалавек укажа ў дэкларацыі, падатковая складзе разлік яго даходаў і расходаў. Калі высветліцца, што задэклараваныя выдаткі перавышаюць даходы, падаткавікі запатрабуюць ад чалавека тлумачэнняў. А атрымаўшы іх, удакладняе свае разлікі. 

Калі высветліцца, што чалавек усё ж не парушаў падатковае заканадаўства, яго пакінуць у спакоі: не будзе складзены нават акт праверкі. Калі расходы ўсё ж перавысяць даходы, будзе складзены акт камеральнай праверкі, вынікам якога можа стаць справа аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі