Падатковая даслала ліст аб "дармаедстве" чалавеку, памерламу 17 гадоў таму
Жыхарка Лунінецкага раёна Брэстчыны Надзея Кузьміч на мінулым тыдні атрымала ліст з падатковай на імя сына. У ім патрабавалі заплаціць дзяржаўны збор, вядомы як "падатак на дармаедства".
Атрымаўшы такі ліст, жанчына вельмі разгубілася, піша media-polesye.by. Яе сын памёр 17 гадоў таму.
Жанчына затэлефанавала ў раённую падатковую інспецыю, каб высветліць, ці трэба плаціць падатак нават мёртвым. Там ёй патлумачылі, што прозвішча сына трапіла ў спіс грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў, памылкова.