Падатковая шукае вясковых “дармаедаў”, якія не заплацілі дзяржаве падатак

Падатковая шукае вясковых “дармаедаў”, якія не заплацілі дзяржаве падатак

У Магілёўскай вобласці беспрацоўныя вяскоўцы атрымалі папярэджанні пра неабходнасць з’явіцца ў падатковую, каб патлумачыць, чаму яны не плацілі “падатак на дармаедства” у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе тэлеканал Белсат.

Меркавалася, што абавязковы плацёж унясуць каля 450 тысяч беларусаў, якія ў 2015 годзе працавалі меней за 183 дні. Аднак пакуль “падатак на дармаедства” заплацілі толькі 4,5 тысячы чалавек, з іх паўтысячы — на Магілёўшчыне. Тым, хто не заявіў пра сваё “дармаедства” добраахвотна, мясцовыя падаткавікі дасылаюць нагадванні.

Аднак вяскоўцы, якія трапілі ў катэгорыю вымушаных беспрацоўных, не збіраюцца плаціць дзяржаве па 360 рублёў. Яны скардзяцца на тое, што калгасы цяпер разваленыя і немагчыма нікуды ўладкавацца ні ў сваёй вёсцы, ні ў суседніх. У цэнтрах занятасці ім таксама нічога не могуць прапанаваць.  

Беспрацоўным вяскоўцам няма чым плаціць за газ і святло. Яны гатуюць ежу ў печцы і харчуюцца ўласнай бульбай.

Праўда, у падатковай удакладняюць, што ліст з напамінам проста абавязвае прыйсці і патлумачыць, чаму не было аплаты падатку і назваць нейкія ўважлівыя прычыны. Вяскоўцы, якія не маюць працы, гатовыя адседзець 15 сутак і адпрацаваць, але плаціць не збіраюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі