Падчас акцыі сэкс-меншасцяў у Маскве затрымана 13 чалавек

Падчас акцыі сэкс-меншасцяў у цэнтры Масквы міліцыяй было затрымана 13 чалавек. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу расійскай міліцыі паведамляе РИА Новости.
На затрыманых склалі пратаколы за пераход дарогі ў неналежным месцы. Як паведамлялася раней, улады Масквы адхілілі заяўкі на правядзенне гей-параду, які прызначаўся на розныя даты ў траўні. У адказ арганізатары заявілі аб намеры правесці парад 1 чэрвеня пад вокнамі мэрыі.

У прызначаную гадзіну на ачэпленай міліцыяй плошчы сабралася вялікая колькасць прадстаўнікоў СМІ і мінакоў, а таксама некалькі дзясяткаў праціўнікаў акцыі і прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў, аднак параду не адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі