Падчас атрымання хабару затрыманы кіраўнік аднаго з філіялаў “Мінскаблдарбуду”

Падчас атрымання хабару затрыманы кіраўнік аднаго з філіялаў “Мінскаблдарбуду”

Падчас атрымання хабару затрыманы кіраўнік аднаго з філіялаў “Мінскаблдарбуду”. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён атрымліваў грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Як інфармуе прэс-служба Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля, нядаўна затрыманы атрымаў хабар (2300 долараў) ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі, якая займаецца пастаўкай бітума. Праваахоўнікі высветлілі, што са снежня 2016 года кіраўнік філіялу атрымаў ад той жа асобы ў якасці хабару матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму больш за 18 000 рублёў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “атрыманне хабару”. 11 студзеня ўжо было выстаўленае абвінавачанне. На маёмасць затрыманага наклалі арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі