Падчас "Чарнобыльскага шляху" будуць збіраць грошы для хворых дзяцей
Вулічная акцыя традыцыйна праходзіць 26 красавіка, у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Яе арганізатары ў аўторак правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю.
На ёй было, між іншым, агучана, што падчас сёлетняга "Чарнобыльскага шляху" будуць збіраць грошы для хворых на анкалогію дзяцей. Сабраныя сродкі перададуць у адзін са шпіталёў.
Таксама было агучана, што лідары апазіцыі на ўгодкі катастрофы запланавалі паездку на Гомельшчыну, у раёны, якія пацярпелі ад чарнобыльскай бяды.
Нагадаем, заяўку на правядзенне “Чарнобыльскага шляху” ў Мінгарвыканкам падпісалі прадстаўнікі руху “За свабоду”, АГП, аргкамітэта БХД, Партыі БНФ, БСДП (Грамада), грамадскай арганізацыі “Экадом”.
Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” просяць гарантаваць мітынгу апаратуру
Фота — bymedia.net