Падчас выступлення застрэлілі бразільскага музыку MC Daleste (відэа)

На відэазапісы відаць, як Даніэл Пелегрыні, вядомы як MC Daleste, звяртаецца да публікі, і ў гэты момант адбыўся стрэл. Паліцыя пачала расследаванне трагедыі, але ніякія падрабязнасці яго пакуль невядомыя.


MC Daleste быў выканаўцам у стыле "фанк" і карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод мясцовай моладзі.

Нагадаем, нядаўна ў Бразіліі адбыўся жудасны выпадак, калі падчас футбольнага матча арбітр зарэзаў гульца. За гэта заўзятары адрэзалі суддзі галаву, рукі і ногі...
 

Фота — facebook.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі