Падлеткі выратавалі мужчыну на пажары, а ён... збег

Трое падлеткаў з Віцебску выратавалі на пажары мужчыну. Як паведамілі ў віцебскім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, школьнік Аляксей Небажак і студэнты Дзяніс Шурмялёў ды Міхал Даўжэнка выцягнулі з палаючай хаты ў раёне прыватнай забудовы невядомага мужчыну.  Ён быў такі п’яны, што не мог самастойна падняцца, нягледзячы на тое, што гарэла ўжо пасцельная бялізна ды яго адзенне. Небарака толькі клікаў на дапамогу. Але, калі пацярпелага адвезлі ў лякарню, праз колькі гадзін ён збег адтуль.

Хлопцы так і не ведаюць, каго ўратавалі. Хутка іх павінны ўзнагародзіць ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі — кіраўніцтва гарадскога аддзела МНС абяцала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі