"Паглядзіце, у што ператварыліся пасяджэнні Савета бяспекі ААН і Савета АБСЕ"
На адкрыцці форуме "Мінскага дыялогу" міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей раскрытыкаваў некаторыя міжнародныя інстытуты за тое, што іх дзейнасць больш не адпавядае заяўленым мэтам.
"Паглядзіце, у што ператварыліся сёння пасяджэнні галоўных структур арганізацый, закліканых у першую чаргу вырашаць пытанні міру і бяспекі — Савета бяспекі ААН і Пастаяннага савета АБСЕ. У абвінаваўчыя трыбуны, з якіх чуюцца толькі словы нянавісці і пагроз. А гэта ж мусяць быць трыбуны, нацэленыя на пошук шляхоў для дасягнення міру, дабра, дабрабыту, згоды і спакою для ўсіх нашых краін і народаў", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Адзін з арганізатараў форуму, кіраўнік ініцыятывы "Мінскі дыялог" Яўген Прэйгерман падкрэсліў, што многія міжнародныя перамоўныя пляцоўкі цяпер губляюць свой аўтарытэт. У гэтай сітуацыі Прэйгерман бачыць магчымасці і перспектывы Мінска як усходнееўрапейскага цэнтра пошуку палітычнай стабільнасці і бяспекі "для ўсіх".