Пакуль амерыканцы рамантуюць стары абутак, беларусы купляюць новы
Падчас
крызісу жыхары Злучаных Штатаў зразумелі, што прасцей заплаціць 40 долараў за рамонт, чым
500 за новую пару абутку. Зусім інакш на крызіс адрэагавалі беларусы. Калі раней адрамантаваць абутак было для іх звыклай справай, то зараз яны перасталі наведваць майстэрні шаўцоў. Супрацоўніца фірмы "Яліна" скардзіцца Еўрарадыё, што да крызісу ад жадаючых залатаць боты не было адбою, а зараз - зусім нікога.
Рамонт абутку "Яліна": "Попыт на рамонт абутку вельмі знізіўся. У нас раней такія вялізныя чэргі былі, а зараз нікога няма."
Можа, чэргі у майстэрні зніклі таму, што беларусы наўпрост перасталі купляць абутак, а стары не падлягае рамонту? З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў краму абутку "Мегатоп", што у гандлёвым цэнтры "Сталіца". Вось, што пачулі ў адказ:
"Абутку мы прадалі столькі, колькі і ў мінулым годзе. Наш план выкананы."
Напэўна, беларусы эканомяць на чым-небудзь іншым, каб купляць абутак. Напрыклад, стрыгуцца менш. Але ў цырульні "Першая ледзі" нам адказалі, што стрыгуцца, як звычайна.
Цырульня "Першая ледзі": "На колькасці наведвальнікаў крызіс не адбіўся. Можа, таму, што мы кошты не падвышалі."
Дык можа зубы зараз не лечаць, запыталася Еўрарадыё ў стаматалогіі "Рамдэнт".
Стаматалогія "Рамдэнт": "Колькасць кліентаў не зменшылася. Як хадзілі, так і ходзяць. Зубы заўсёды баляць, незалежна ад крызісу."
І нават у "сэканд-хэндах" нашыя суайчыннікі выбіраюць найбольш якасны і даражэйшы тавар, распавялі Еўрарадыё ў краме "Халенд".
"У нашай краме сітуацыя не змянілася. Раскупляюць увесь тавар. Пакуль мы на сябе не адчулі ніякага крызісу. Нават болей сталі купляць добрых тавараў, якія каштуюць даражэй. Натуральна, што ў нас ёсць нейкая планка цаны і найлепшыя тавары не каштуюць шалёных грошай. Але, тым не менш, пакупнікі аддаюць перавагу якаснаму і больш даражэйшаму тавару."
Па тлумачэнні, чаму крызіс ўздзейнічае на нашых суайчыннікаў менавіта такім чынам, мы звярнуліся да псіхолага Вольгі Валочка. Яна назвала гэтыя паводзіны "сіндромам няведання".
Вольга Валочка: "Гэта сіндром няведання, як у алкаголікаў. Сіндром няведання - гэта калі чалавек не прызнаецца сабе ў тым, што з ім адбываецца і не адчувае ніякай асцярогі. Звычайна гэта ў алкаголікаў назіраецца, як прыкмета захворвання. Ім трэба кінуць піць, ім шкодна, але яны гавораць: "Не, я не п'ю, не, я магу кінуць у любы момант". Гэтак жа і тут. Вельмі падобна. Грошай няма, далей будзе толькі горш, але людзі не вераць у тое, што адбываецца."
Цікава, што скончыцца ў беларусаў хутчэй - грошы ці сіндром няведання?
Фота - photo.bymedia.net