Палата прадстаўнікоў будзе галасаваць па дэкрэце “аб дармаедах” 6 траўня

Па дэкрэце №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць галасаваць 6 траўня.

Нагадаем, што згодна з Канстытуцыяй дэпутаты маюць права альбо пагадзіцца з тэкстам дэкрэта №3, альбо адправіць яго на перапрацоўку.

“На дадзены момант заўваг ад дэпутатаў паступіла зусім няшмат. Яшчэ ёсць некалькі дзён, вядома. Але я думаю, што хутчэй за ўсё тэкст Дэкрэта будзе ўхвалены дэпутатамі”, — расказала Еўрарадыё намесніца кіраўніка пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Ларыса Багдановіч.

Дэкрэт №3, больш вядомы як “Дэкрэт аб дармаедах”, быў падпісаны кіраўніком краіны 2 красавіка. Згодна з ім, кожны непрацуючы жыхар краіны павінен аплаціць збор у 20 базавых велічыняў за год.

Дакумент адразу выклікаў шквал крытыкі з боку эканамістаў і праваабаронцаў. Юрысты Беларускага Хельсінкскага камітэта налічылі ў ім каля дзясятка парушэнняў Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі