Палата прадстаўнікоў пакуль не плануе разглядаць пытанне Абхазіі
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі можа быць вынесена на разгляд Палаты прадстаўнікоў на працягу трэцяй сесіі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч. Нагадаем, 29 верасня на пасяджэнні савета палаты быў сфарміраваны праект парадку дня трэцяй сесіі, якая адкрыецца 2 кастрычніка. Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў яго не ўвайшло.
Дэпутат паведаміў, што гэтае пытанне "яшчэ не разглядалася на пасяджэнні профільнай камісіі, а толькі ў рабочым парадку".
Адзначым, што ў інтэрв'ю літоўскім СМІ 15 верасня, а таксама падчас візіту ў Вільню Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў кастрычніку беларускі парламент разгледзіць пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ціснуць на Беларусь ніхто не можа.