Паліцыя заявіла, што напад у цэнтры Берліна быў наўмысным

Паліцыя заявіла, што напад у цэнтры Берліна быў наўмысным

Паліцыя заявіла, што напад у цэнтры Берліна быў наўмысным. Аднак слова "тэракт" пакуль не прагучала. Увечары 19 снежня на плошчы Брайтшайдплац падчас каляднага кірмашу пад коламі грузавіка загінулі 12 чалавек, 48 атрымалі траўмы. Кіроўцу, які спрабаваў збегчы, затрымалі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён прыехаў у Германію з Пакістана ці Афганістана.

Следчыя прыйшлі да высновы, што грузавік наўмысна накіравалі ў натоўп. Праваахоўнікі пацвердзілі, што ў кабіне грузавіка быў знойдзены труп грамадзяніна Польшчы, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Мяркуецца, што зламыснік забіў кіроўцу-паляка і захапіў яго аўтамабіль, пасля чаго паехаў у цэнтр нямецкай сталіцы. Грузавік рухаўся з хуткасцю 60-80 кіламетраў за гадзіну. Па кірмашы ён праехаў да 80 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі