Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА
Паліна Шарэнда-Панасюк
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Сёння ёй павінны выставіць новае абвінавачванне, але ягоная сутнасць пакуль невядомая.
Меркавалася, што Паліна выйдзе на волю 21 траўня — у яе закончыўся тэрмін адбыцця пакарання. Аднак яе муж Андрэй Шарэнда паведаміў, што 19 траўня Паліну затрымалі на трое сутак па патрабаванні Рэчыцкага аддзялення Следчага камітэта.
Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года. У калоніі яе двойчы судзілі, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі. Кожны раз жанчыне прысуджалі дадатковы год зняволення. У красавіку 2024-га на БТ выйшаў тэлесюжэт з палітзняволенай, дзе яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.