Палітвязень Віктар Бабарыка — у штрафным ізалятары

Палітвязень Віктар Бабарыка — у штрафным ізалятары

Палітвязень Віктар Бабарыка ў наваполацкай калоніі змешчаны на 20 сутак у штрафны ізалятар. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, якія падкрэсліваюць, што інфармацыя непацверджаная. Няма даных пра тое, на што спаслалася адміністрацыя калоніі, калі адправіла Бабарыку ў ШІЗА.

Пазней сваякі паведамілі, што адваката не пускаюць да Віктара Бабарыкі, а матывуюць гэта яго знаходжаннем у ШІЗА. Такім чынам, інфармацыя пацвердзілася.

"Справа Белгазпрамбанка" ўзнікла вясной 2020-га пасля рашэння Віктара Бабарыкі балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. У банк прыйшлі з ператрусам, пачаліся затрыманні. Нягледзячы на вялікую колькасць подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння Бабарыкі, Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў яго кандыдатам у прэзідэнты. У чэрвені 2020 года палітыка затрымалі. З таго часу ён знаходзіцца за кратамі.

У ліпені 2021 года экс-банкір і апазіцыйны палітык быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у "легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" і ў "атрыманні хабару". Сваёй віны Віктар Бабарыка не прызнаў, а выстаўленыя абвінавачванні назваў палітычна матываванымі. Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем. Бабарыка з лета мінулага года знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Там для яго ствараюць нялёгкія ўмовы для жыцця, неабгрунтавана прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі