Палітвязень-журналіст Алесь Любянчук пакутуе ў калоніі ад хваробы пазваночніка

Алесь Любянчук

Алесь Любянчук / БелаПАН

У былога журналіста тэлеканала "Белсата" Алеся Любенчука ў зняволенні абвастрыліся праблемы са здароўем, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на дасведчаную крыніцу. У Любенчука хвароба хрыбетніка. Яна абвастрылася яшчэ ў СІЗА, і застаецца галоўнай праблемай у калоніі. 

"Наколькі можна меркаваць, яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго прыкметна засмучае", — распавяла крыніца. Алесь Любянчук працуе на ачыстцы правадоў ад ізаляцыі. "Прызнаваўся, што праца гэтая цяжкая і шкодная для здароўя, але даводзіцца трываць", — адзначыла таксама крыніца.

Да затрымання ў траўні 2022 года Алесь Любянчук жыў у вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Акрамя журналістыкі, займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Яго галоўным хобі быў водны турызм. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі і прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўленьня волі. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі № 15 пад Магілёвам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі