Палітвязняў у калоніях пачалі пазначаць біркамі іншых колераў

Палітвязняў у калоніях пачалі пазначаць біркамі іншых колераў

У калоніях палітвязняў сталі пазначаць адрозным колерам. Пра гэта "Нашай Ніве" паведамілі сваякі асуджаных, якія адбываюць тэрміны ў Магілёўскай вобласці.

На адзенне вязняў вешаюць біркі колераў адрозных ад астатніх асуджаных. Такім чынам, і супрацоўнікі калоніі, і астатнія вязні бачаць, што перад імі "адметны" чалавек. Па звестках журналістаў, у адным выпадку колер шрыфту быў іншым, у другім — бірка была чырвонага колеру (у звычайных зняволеных яна белая).

У каментары TUT.by бацька аднаго з асуджаных распавёў: "Ведаем, што ў яго як у "палітычнага" на фуфайцы прозвішча выбітае іншым колерам — гэта каб і зняволеныя, і супрацоўнікі калоніі бачылі, што чалавек "асаблівы". Ведаем, што начальства яго выклікала, прэсавалі, ідэалагічна апрацоўвалі".

Праваабаронцы "Вясны" кажуць, што ў 2016 годзе з такой жа праблемай сутыкнуўся тагачасны палітвязень Міхаіл Жамчужны. Яму павесілі бірку чырвонага колеру як "схільнаму да экстрэмізму". Мужчына быў абавязаны дадаткова двойчы на дзень праходзіць праверкі.

Падчас актыўнай барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў на людзей, асуджаных па такіх артыкулах, у калоніях вешалі біркі зялёнага колеру і змяшчалі іх у асобныя атрады. 

Сваякі асуджаны падалі скаргу ў ААН, якая прызнала такі падыход дыскрымінацыяй. Тады адміністрацыя калоній выдала ўсім вязням аднолькавыя біркі — белага колеру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі