Палітычны крызіс у Грузіі: пратэст працягваецца

JAMnews
JAMnews

Актывісты ў Тбілісі не спыняюць пратэст — сёння ўвечары шосты раз адновіцца мітынг на праспекце Руставелі, яго галоўным патрабаваннем застаецца адстаўка кіраўніка МУС Грузіі Георгія Гахарыя. Пратэстоўцы яшчэ з мінулай пятніцы настойваюць, каб ён пакінуў сваю пасаду.

Яны называюць Гахарыя вінаватым у перавышэнні паўнамоцтваў паліцыяй. Пры разгоне акцыі 20 чэрвеня пацярпелі 240 чалавек, трое страцілі вока. Відавочцы і журналісты абвінавацілі паліцэйскіх у тым, што яны не проста разганялі натоўп, а пераследавалі актывістаў, прыцэльна страляючы ім у галовы гумовымі кулямі.

 

Эксперты адзначаюць, што паліцыя павінна была цэліцца людзям у канечнасці, гэта дазволіла б звесці да мінімуму рызыку сур'ёзных траўмаў.

Многіх з стралкоў атрымалася ідэнтыфікаваць па відэакадрах. МУС Грузіі заявіла, што вядзе следства ў адносінах да 10 паліцэйскіх, яны часова адхілены ад працы. Актывісты лічаць, што гэтага недастаткова, і патрабуюць заклікаць да адказу і міністра.

 

Политический кризис в Грузии: протест продолжается
Тбілісі ўвечары 20 чэрвеня / JAMnews

Першая маштабная акцыя пратэсту пачалася ў Тбілісі ўвечары 20 чэрвеня з-за выступу ў грузінскім парламенце дэпутата расійскай думы Сяргея Гаўрылава. Адкрываючы Міжпарламенцкую асамблею праваслаўя (гэта аб'яднанне палітыкаў і духавенства, у якім Расіі адведзена роля лідара), Гаўрылаў заняў месца спікера парламента Грузіі. Гэта выклікала абурэнне дэпутатаў. Грузінскія апазіцыянеры заяўляюць, што ў 1992—1993 гадах Гаўрылаў ваяваў у грузінска-абхазскім канфлікце на баку Абхазіі і па гэтай прычыне ён не меў права ўвогуле знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі. Апазіцыянеры прымусілі Гаўрылава і іншых дэлегатаў пакінуць парламент, у той жа дзень расійская дэлегацыя паляцела з Тбілісі.

Пратэсты ў Тбілісі ідуць шостыя суткі. Да гэтага часу ўлада задаволіла два патрабаванні актывістаў. Па-першае, адпраўлены ў адстаўку спікер грузінскага парламента Іраклій Кабахідзэ (яго подпісам завераны пратакол візіту Гаўрылава ў парламент), а члену кіруючай партыі Закарыя Куцнашвілі (ён падразумяваўся галоўным арганізатарам візіту расійскай дэлегацыі) прыйшлося здаць дэпутацкі мандат. Па-другое, улада пагадзілася правесці маючыя адбыцца ў наступным годзе парламенцкія выбары не па змяшанай сістэме, а па прапарцыйнай — апазіцыя ўжо некалькі гадоў настойвае на такой рэформе.

Некаторыя палітыкі назвалі гэта маленькай перамогай. Напрыклад, адзін з лідараў апазыцыйнай "Еўрапейскай Грузіі" сказаў, што гэта "самае вялікае дасягненне мітынгу".

"Гэта вялікі прагрэс, але вельмі дрэнна, што мы змаглі дасягнуць яго толькі шляхам крыві",сказаў Гігі Угулава ў каментарыі "Кавказскому узлу".

Зараз пратэстоўцы настойваюць на выкананні трэцяй умовы, якую яны зараз называюць галоўнай, — адстаўцы міністра ўнутраных спраў. Увечары 24 чэрвеня пяць чалавек распачалі галадоўку з гэтым патрабаваннем.

Але менавіта ў пытанні з адстаўкай кіраўніка МУС улада аказалася на здзіўленне прынцыповай. Раніцай 25 чэрвеня на пленарным пасяджэнні парламента прадстаўнікі парламенцкай большасці ўсе, як адзін, характарызавалі міністра Гахарыя як эфектыўнага праваахоўнікі, які прадухіліў дзяржаўны пераварот; апазіцыю яны абвінавацілі ў правакаванні канфлікту і спробе захопу парламента.

Абстаноўка ў заканадаўчым органе была вельмі нервовай і напружанай — былі сваркі, бойкі і агрэсія на адрас журналістаў.

У выніку апазіцыя ў знак пратэсту пакінула залу пасяджэнняў. Каля ўвахода ў парламент прадоўжыўся пікет актывістаў. Арганізатары абяцаюць аднавіць пратэст як звычайна — у 19:00 па тбіліскім часе.

Прадстаўнік партыі "Еўрапейская Грузія" Давід Дарчыяшвілі лічыць, што акцыі, хутчэй за ўсё, прымуць бестэрміновы характар, паколькі юрыдычна ні адно пытанне, пастаўленае на мітынгах, да гэтага часу не вырашана.

Дзіяна Петрыяшвілі, па матэрыялах JAMnews і Кавказского узла

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі