Палітзняволенай шматдзетнай маці з Пружанаў прысудзілі пяць гадоў калоніі

Палітзняволенай шматдзетнай маці з Пружанаў прысудзілі пяць гадоў калоніі

Пяць гадоў калоніі прысудзілі палітзняволенай шматдзетнай маці Юліі Лаптановіч, паведамляюць праваабаронцы. 

Актывістку з Пружанаў, якую трымаюць за кратамі дзевяць месяцаў, абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, суд аштрафаваў Лаптановіч на 608 рублёў. Віну сваю жанчына прызнала часткова. 

Год таму Юлію з мужам Ігарам асудзілі па “справе карагодаў”. Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі “хатнюю хімію”. Праз некалькі месяцаў яе затрымалі па новай крымінальнай справе. 

На волі бацькоў чакаюць трое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі