Палітзняволены Мікалай Дзядок чацвёрты месяц знаходзіцца ў ШІЗА

Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок / Euroradio

Палітзняволены Мікалай Дзядок чацвёрты месяц знаходзіцца ў ШІЗА, паведамляе @MDziadok. У верасні стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі".

Блогера і анархіста Дзядка затрымалі ў лістападзе 2020 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК РБ — у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" і ў "незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў". Мікалай не прызнаў віны ні па адным з пунктаў. Тым не менш, у лістападзе 2021 года яго асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. У зняволенні на яго аказваецца ціск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі