Палякі знялі шпіёнскі серыял пра беларускія спецслужбы

Палякі знялі шпіёнскі серыял пра беларускія спецслужбы

У Польшчы зняты новы серыял "Нелегалы", тызер якога пакаў тэлеканал Canal+. Фільм зняты паводле кнігі вядомага польскага аўтара крымінальных дэтэктываў Вінцэнта Сэвэрскага. Гэтым літаратурным псэўданімам карыстаецца палкоўнік польскай разведкі, які шмат гадоў працаваў у замежных місіях пад выдуманымі імёнамі, перадае Радыё "Свабода".

Падзеі серыялу адбываюцца ў Варшаве, Стакгольме, Стамбуле і Мінску. Першы рэкламны ролік пачынаецца сустрэчай шпіёнаў на Нямізе ў Мінску. 

Паводле сюжэту, кіраўнік элітнага аддзелу польскай разведкі Конрад Вольскі падчас аперацыі ў Стамбуле затрымлівае беларускага гандляра зброяй. Ад яго даведваецца пра запланаваны ў Швецыі тэракт. Зброя для тэракту захоўваецца ў Беларусі. Вольскі далучае да аперацыі польскага шпіёна Трэвіса, засланага ў беларускі КДБ: той павінен здабыць інфармацыю, якая перашкодзіць плану тэрарыстаў. Але шпіёна выкрывае адзін з супрацоўнікаў КДБ. На дапамогу Трэвісу ў Мінск адпраўляецца афіцэр польскай разведкі Сара. Адначасова ў Варшаве генерал беларускіх спецслужбаў шантажуе польскага прэм’ера. Польская разведка спрабуе любой цаной здабыць матэрыялы, якія кампраметуюць польскага прэм’ера.

У "Нелегалах" зьняліся папулярныя польскія акторы Гжэгаж Даменцкі, Агнешка Грахоўска, Анджэй Сэвэрын, а таксама акторы з Нарвэгіі, Расіі ды Украіны. Здымкі ў Беларусі ўжо завершаныя. Да канца ліпеня павінны скончыцца здымкі ў Швецыі. 

Прэм’ера серыялу ў 10 частках запланаваная на восень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі