Памежнікі Літвы перадыслакуюцца праз сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчай

Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА
Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА

З прычыны руху вялікай калоны мігрантаў у Беларусі ў напрамку мяжы з Польшчай у Літве перадыслакуюцца сілы, паведамляе ў панядзелак Delfi.lt са спасылкай на кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамаса Любаеваса.

Паводле звестак розных крыніц, на мяжы Беларусі з Польшчай могуць знаходзіцца ад адной да пяці тысяч нелегальных мігрантаў.

"Яны збіраюцца на подступах да кантрольна-прапускнога пункта Брузгі — Кузніца, гэтую інфармацыю мы ўжо мелі ў выходныя дні", — заявіў Любаевас на паседжанні камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне.

Паводле інфармацыі кіраўніка САДМ, цяпер памежнікі праводзяць сустрэчы са штабам Узброеных сіл Літвы, узгадняюць свае дзеянні з паліцыяй і службай грамадскай бяспекі, а таксама ажыццяўляюць перадыслакацыю сіл.

"Мы рыхтуемся да ўсіх магчымых сцэнараў", — дадаў Любаевас.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак адбудзецца пасяджэнне антыкрызіснага штаба ўпраўлення Польшчы з удзелам прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. Пасяджэнне будзе прысвечанае сітуацыі на польска-беларускай мяжы, дзе з боку Беларусі раніцай у панядзелак з'явілася вялікая група нелегалаў-мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі