Памінанне працоўных і пагромы ў Еўропе 1 траўня

Нямецкая моладзь традыцыйна сустрэла 1 траўня вулічнымі беспарадкамі ў Берліне, у часе якіх затрымана каля 60 чалавек. Як і ў папярэднія 20 год, анархісты й антыглябалісты закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі. А нямецкія прафсаюзы правялі дэманстрацыю пад лозунгам “Ты зарабіў болей!”.

Сутыкненні моладзі з паліцыяй таксама адбыліся на досвітку аўторка ў Мадрыдзе, дзе напярэдадні выходных паліцыя спрабавала спыніць гулянні маладых гішпанцаў. У выніку былі параненыя 20 чалавек, з іх каля паловы - паліцэйскія.

У Італіі сёлетні першамай быў прысвечаны памяці загінулых на вытворчасці, колькасць якіх няўхільна павялічваецца год ад году. Мясцовыя прафсаюзы патрабавалі прыняць новы закон, які б гарантаваў італьянцам бяспечную працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі