Памёр адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Валянцін Бялькевіч
Яму быў усяго 41 год, Валянцін пайшоў з жыцця ў Кіеве 1 жніўня.
Аб гэтым паведамляе сайт газеты “Прэсбол”. Валянцін Бялькевіч чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь і двойчы заваёўваў Кубак краіны ў складзе футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Пасля пераходу ў кіеўскае "Дынама" Бялькевіч разам са сваім новым клубам сем разоў выйграў чэмпіянат Украіны, і шэсць разоў Кубак Украіны.
За зборную Рэспублікі Беларусь Валянцін Бялькевіч правёў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Ён быў адным з лідараў беларускай зборнай у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года, калі наша каманда спынілася за крок ад заваёвы другога месца ў групе і права згуляць у стыкавых матчах.
У 1995 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 - найлепшым гульцом ўкраінскага чэмпіянату.
Прычынай раптоўнай смерці стаў тромб, паведамляе сайт кіеўскага "Дынама". Месца і час развітання з Валянцінам стане вядомае пазней.
Пахаванне Валянціна Бялькевіча пройдзе 3 жніўня