Памёр беларускі драматург Аляксей Дудараў
Аляксей Дудараў / БЕЛТА
27 лютага ў Мінску памёр беларускі драматург, сцэнарыст Аляксей Дудараў. Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі было 72 гады.
Дудараў — ураджэнец Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Быў кіраўніком Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, галоўным рэдактарам часопіса "Мастацтва". Ён аўтар некалькіх кніг прозы. Дудараў — аўтар сцэнара да папулярнага мастацкага фільма "Белыя росы" (Беларусьфільм, 1983).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.