Памёр былы дырэктар мінскага аэрапорта
Вячаслаў Харанека
Пасля працяглай цяжкай хваробы памёр былы дырэктар Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" Вячаслаў Харанека, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта. Яго не стала 18 кастрычніка. Вячаславу Харанеку было 60 гадоў.
У прэс-службе аэрапорта таксама нагадалі, што былы кіраўнік аэрапорта нарадзіўся ў Мінску 1 ліпеня 1964 года. Ён адпрацаваў у авіяцыі больш за 30 гадоў. Аэрапорт узначаліў у 2020 годзе і займаў пасаду кіраўніка да 22 жніўня 2024 года. Працу пакінуў "па стане здароўя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.