Памёр экс-футбаліст мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі Сяргей Герасімец

Памёр экс-футбаліст мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі Сяргей Герасімец

Памёр былы паўабаронца мінскага "Дынама" і футбольнай зборнай Беларусі Сяргей Герасімец. Яму было 55 гадоў.

Пра абставіны смерці распавёў тэлеграм-канал "Газета з таго свету".

"Герасімец трэніраваў каманду "Ядро". Учора гулялі матч за званне чэмпіёна Паўночна-Захаду. Гэта дае права праходзіць рэгістрацыю для прафесіяналаў. Каманда Герасімца выйграла 2:1 у клуба "Алмаз Антэй". Яго самога выдалілі. А ноччу трэнера не стала. Раптоўна. Жонка Таня кажа, прыйшоў дадому шчаслівы. Смяяліся. А потым узяў і ўпаў. 55 гадоў ",гаворыцца ў паведамленні телеграм-канала.

У 90-я гады Герасімец быў адным з самых вядомых беларускіх футбалістаў дзякуючы заўважнай знешнасці і тэхнічнай гульні.

Гол Герасімца ў 1995 годзе прынёс зборнай Беларусі, якая існавала толькі тры гады, сенсацыйную перамогу над Нідэрландамі ў Мінску (1:0).

Гол Герасімца ў браму зборнай Нідэрландаў у 1995-м.
Некалькі гадоў таму ў эксклюзіўным інтэрв'ю для канала "Беларусь 5" Герасімец расказваў, што ганарыцца гульнёй за нацыянальную зборную і называў гэта значным момантам у сваёй кар'еры футбаліста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі