Памёр навуковец, які прыдумаў тэрмін "глабальнае пацяпленне"

Памёр навуковец, які прыдумаў тэрмін "глабальнае пацяпленне"

У Нью-Ёрку ў адной з бальніц памёр Уолес Брокер, навуковец, які прыдумаў тэрмін "глабальнае пацяпленне". Яму было 87 гадоў. За сваё доўгае жыццё ён напісаў 14 кніг і больш за паўтысячы артыкулаў.

Брокер — выпускнік Калумбійскага ўніверсітэта, геолаг, кліматолаг, доўгія гады працаваў выкладчыкам. Прыдуманы ім і ўведзены ў 1975 годзе ў навуковы абарот тэрмін "глабальнае пацяпленне", як наступства ўплыву чалавека на навакольнае асяроддзе, шырока распаўсюдзіўся, і не толькі ў навуковых колах, але і ў СМІ. Цікава, што сам навуковец пазней выступаў з крытыкай тэрміна, які сам і прыдумаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі