Памёр самы стары ў свеце кот
Памёр самы стары ў свеце кот. Ён жыў у Вялікабрытаніі, меў мянушку “Мускатны арэх”. Кату было 32 гады. Як адзначае сайт dailymail.co.uk, калі перавесці іх на чалавечы ўзрост, атрымліваецца 144 гады. У ката былі праблемы з дыханнем і гаспадары прывезлі яго ў ветэрынарную клініку. Там Мускатнаму арэху стала кепска і выратаваць яго лекары не змаглі.
Кот жыў у сям’і Фінлэй з 1990 года. На той час ветэрынары вызначылі яго ўзрост у пяць гадоў.
Фота: dailymail.co.uk