Памёр Уладзімір Макей

Уладзімір Макей / МЗС Беларусі
Уладзімір Макей / МЗС Беларусі

На 65-м годзе жыцця памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, перадае БелТА.

Прычыны смерці кіраўніка МЗС не называюцца. Яшчэ на гэтым тыдні ён наведваў Ерэван у рамках саміту краін АДКБ.

Макей займаў пасаду кіраўніка МЗС са жніўня 2012 года. Да гэтага ён чатыры гады ўзначальваў Адміністрацыю Лукашэнкі, а з 2000 да 2008 быў яго памочнікам.

Менавіта на "эпоху Макея" прыйшоўся росквіт "шматвектарнасці" Беларусі і актывізацыі кантактаў з Еўропай і ЗША, аднак усё гэта скончылася пасля выбараў 2020-га. Таксама адзін час пры ім праводзіліся "дні вышыванкі" для дыпламатаў і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі