Памёр вядомы беларускі паэт Анатоль Вярцінскі

Анатоль Вярцінскі / Фота з сацсетак
Анатоль Вярцінскі / Фота з сацсетак

На 91-м годзе жыцця не стала вядомага беларускага паэта, перакладчыка і публіцыста Анатоля Вярцінскага. Ён пачаў публікавацца яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Быў лаўрэатам Дзяржпрэміі СССР за кнігу "Нью-Ёркская сірэна", а таксама лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў".

Акрамя вершаў Вярцінскі пісаў п'есы для дзяцей і перакладаў на беларускую творы іспанскіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх, латвійскіх, балгарскіх, польскіх, венгерскіх, кубінскіх пісьменнікаў.

У 1986-1990 гадах быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Менавіта ў той час на яго старонках пачало з'яўляцца шмат артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, у тым ліку і артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва пра Курапаты.

Вярцінскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання, удзельнічаў у распрацоўцы тэксту беларускай Канстытуцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі