Памёр вядомы беларускі рэстаўратар Сяргей Друшчыц
Яму было 74 гады.
На 75-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі архітэктар і рэстаўратар Сяргей Друшчыц. Ён быў адным з заснавальнікаў рэстаўрацыйнай справы ў Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам працавалі найлепшыя спецыялісты рэспублікі. Справу бацькі працягвае сын — архітэктар Міхаіл Друшчыц.
Як інфармуе Радыё Свабода, развітанне адбудзецца 17 ліпеня а 12-й гадзіне ў рытуальнай залі 9-га клінічнага шпіталя на вуліцы Сямашкі, 8. Пахаваюць Сяргея Друшчыца на Паўночных могілках.
Фота: sb.by