Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для грэка-католікаў Беларусі
Папа Францішак з архімандрытам Сяргеем Гаекам / Vatican Media
Беларускія грэка-католікі (уніяты) атрымалі новы статус. 30 сакавіка Папа Францішак заснаваў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі.
Ардынарыем быў прызначаны архімандрыт Сяргей Гаек, піша catholic.by. Дагэтуль ён быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў.
Беларуская грэка-каталіцкая царква ўжо некалькі дзесяцігоддзяў чакае прызначэння архібіскупа для кіравання. Як тлумачыць тг-канал "Хрысціянская візія", новы статус азначае крок для прызнання самастойнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.