Парашэнка і Пуцін сёння могуць пачаць перамовы
Пра гэта паведамляе сайт interfax.ru са спасылкай на еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Эцінгера.
Паводле яго слоў, перамовы будуць прысвечаная пытанню аплаты ўкраінскім бокам расійскага газу. Раней яны вяліся паміж Украінай, ЕС і Расія на ўзроўні міністраў энергетыкі. Дата наступнай сустрэчы ў фармаце Украіна — ЕС — Расія будзе вызначаная на працягу 48 гадзінаў.
Бакі не могуць дамовіцца пра кошт на паліва для Украіны. Расія прапаноўвае цану ў 385 долараў за тысячу кубаметраў (з улікам 100-доларавай зніжкі), якую ў Кіеве лічаць нявыгаднай. Украінскі бок настойвае на пераглядзе кошту ў кантракце паміж "Газпрамам" і "Нафтагазам".
11 чэрвеня Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сябрамі расійскага ўраду выказаўся наконт "газавага пытання". Паводле яго слоў, прапановы Расіі аб зніжцы на газ для Украіны "больш чым партнёрскія" і яны накіраваныя на тое, "каб падтрымаць украінскую эканоміку ў дастаткова складаны для яе час". Пуцін адзначыў, што калі гэтыя прапановы Кіеў адкіне, тады пачнецца "зусім іншая стадыя", давядзецца "жыць у іншым вымярэнні".
Фота — Reuters