Парашэнка размаўляў з Пуціным у прысутнасці Меркель (фота)

Мерапрыемства прысвечана 70-м угодкам высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Як інфармуе ВВС, новаабраны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паразмаўляў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. "Размова ішла пра магчымыя меры па спыненню крызісу, у тым ліку пра магчымасць прызнання Масквой Парашэнкі ў якасці абранага прэзідэнта Украіны. Падрабязнасці [пагаднення] аб спыненні агню будуць абмяркоўвацца ў бліжэйшыя дні", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Францыі.



Парашэнка і Пуцін абмеркавалі эканамічныя наступствы супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай. УНІАН адзначае, што прэзідэнты Украіны і Расіі паціснулі адзін аднаму рукі.



Нагадаем, прызнанне вынікаў выбараў ва Украіне і пачатак перамоваў паміж Пуціным і Парашэнкам былі сярод умоваў, якія напярэдадні агучылі Маскве брытанскі прэм'ер Дэвід Кемеран і прэзідэнт ЗША Барак Абама. У адваротным выпадку Расіі пагражалі б эканамічныя санкцыі.



Фота — АР, Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі