Парашэнка: У Мінску вырашаецца лёс свету
Украінскі прэзідэнт прапанаваў прыняць яго мірны план.
У беларускай сталіцы сёння праходзіць саміт з удзелам прадстаўнікоў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Расіі), Украіны і ЕС.
Пятро Парашэнка ў сваім выступе адзначыў, што сустрэча ў беларускай сталіцы лёсавызначальная: "Безумоўна, вырашаецца лёс свету і лёс Еўропы". Паводле яго слоў, трэба паспрабаваць "разам знайсці адзінае слушнае рашэнне, ад якога залежыць... мір на кантыненце".
Украінскі прэзідэнт заклікаў удзельнікаў саміта прыняць яго план па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, дзе працягваюцца жорсткія баі. Пятро Парашэнка падкрэсліў, што яго план — гэта адзіная магчымасць для спынення баёў і забеспячэння "постканфліктнай рэканструкцыі Данбаса".
"Сусветная супольнасць ужо праходзіла этапы канфрантацыі, стрымлівання і ізаляцыі, і мела мноства магчымасцяў пераканацца ў тым, што гэта шлях у нікуды. Будучыня — за павагай нормаў міжнароднага права, добрасумленным выкананнем ўзятых на сябе абавязацельстваў і развіццём ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Разумею, што ўсе ўцягнутыя ў сітуацыю гульцы хацелі б выйсці з яе годна. Гатовы абмяркоўваць розныя варыянты, якія забяспечаць такую стратэгію выхаду, выхаду ў мірны будучыню для Украіны, выхаду ў мірны будучыню для Еўропы", — сказаў Парашэнка.
Фота — Reuters