Парашэнка ўручыў украінскі пашпарт беларусу з батальёна "Азоў" (фота)

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўручыў украінскі пашпарт беларусу Сяргею Караткіх. Ён ваюе ў складзе батальёна "Азоў" з самага пачатку стварэння гэтага падраздзялення і з'яўляецца камандзірам разведкі.

Як інфармуе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, Парашэнка падзякаваў Караткіх за мужную і адданую службу. Паводле яго слоў, "лепшыя нашы ваяры, лепшыя валанцёры, якія прадэманстравалі, што яны на рускай, беларускай, англійскай ці любой іншай мове любяць Украіну не менш, чым яе любяць на ўкраінскай, якія гатовыя аддаць сваё жыццё за яе незалежнасць, вартыя насіць вялікае і годнае званне грамадзяніна Украіны".

Сяргей Кароткіх падзякаваў словамі ўкраінскіх вайскоўцаў: "Служу народу Украіны". Пасля ўзнагароджання баец адзначыў, што ён нарадзіўся ў Расіі, але доўгі час жыў у Беларусі, быў беларускім грамадзянінам.

Фота — president.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі