Астанкі ракаскарпіёна, якім 350 мільёнаў гадоў, знайшлі ў шахце Салігорска

Астанкі ракаскарпіёна, якім 350 мільёнаў гадоў, знайшлі ў шахце Салігорска

У Чырвонаслабодскім рудніку Салігорска шахцёрам трапілася каштоўная знаходка палеазойскай эры. На кавалку вынятай з шахтавага поля пароды яны заўважылі незвычайны малюнак, які аказаўся астанкамі ракаскарпіёна, перадае БелТА.

Ракаскарпіён — гэта пераходная форма паміж марскімі і сухапутнымі членістаногімі. Навукоўцы ацэньваюць узрост такіх знаходак у 350–360 мільёнаў гадоў. Лічыцца, што ракаскарпіёны маглі дасягаць 2 метраў і былі самымі буйнымі членістаногімі, якія існавалі на Зямлі. У канцы палеазою іх выціснулі з воднай стыхіі буйныя драпежнікі — рыбы. На сушы ад ракаскарпіёна паходзяць павукі і скарпіёны.

Упершыню астанкі ракаскарпіёна былі выяўленыя шахцёрамі "Беларуськалія" ў пластах калійных гарызонтаў яшчэ ў 1976 годзе. Потым такія знаходкі трапляліся яшчэ шэсць разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі