Парламент Вялікабрытаніі адкінуў усе восем варыянтаў брэкзіту

Парламент Вялікабрытаніі адкінуў усе восем варыянтаў брэкзіту

Парламент Вялікабрытаніі адкінуў усе восем варыянтаў брэкзіту. У выніку парламентары апынуліся ў тупіку. Працяг спробаў прагаласаваць прызначаны на панядзелак, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Як вядома, брэкзіт мусіў адбыцца 29 сакавіка. Па просьбе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй Еўрасавет адклаў пачатак выхаду гэтай краіны з ЕС. Адтэрміноўка дадзена да 12 красавіка. Раней парламент Вялікабрытаніі адхіліў два праекты брэкзіту, якія прапаноўвала Мэй. Пры гэтым парламентары супраць выхаду з Еўрасаюза без здзелкі з Бруселем.

Падчас учорашняга пасяджэння палаты абшчын парламентары вырашылі забраць ва ўрада ініцыятыву і паспрабаваць знайсці рашэнне, якое задаволіла б большасць. Найбольш галасоў (268 з 639) набрала прапанова аб ўнясенні любога пагаднення з ЕС на рэферэндум.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі