Парсючка, які жыў у мінскай “аднушцы”, усё ж выселілі ў вёску

Парсючка, які жыў у мінскай “аднушцы”, усё ж выселілі ў вёску

Парсюк Ніф-Ніф, які жыў у аднапакаёўцы па праспекце Пушкіна ў Мінску, усё ж перасяліўся ў вёску. Пра гэта TUT.by распавёў гаспадар свінні, 45-гадовы непрацоўны Юрый. Цяпер парсючок жыве ў вёсцы Болцічы, у бацькі Юрыя.

Высяленне жывёлы з гарадской кватэры адбылося на наступны дзень пасля таго, як Юрыю прыйшло прадпісанне з ЖЭСу. Ён мусіў пазбавіцца ад парсюка, іначай давялося б сплаціць штраф да 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Юрый патлумачыў, што набыў чатырохтыднёвага в’етнамскага парсюка для свайго бацькі, які жыве ў вёсцы і вядзе там гаспадарку. Але суседзям не спадабаўся новы жыхар кватэры. Яны паскардзіліся камунальнікам, а тыя выклікалі міліцыю.

Парсючка, які жыў у мінскай “аднушцы”, усё ж выселілі ў вёску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі