Партугалец Салвадор Сабрал — пераможца "Еўрабачання-2017"

Партугалец Салвадор Сабрал — пераможца "Еўрабачання-2017"

Партугальскі спявак Салвадор Сабрал з песняй "Amar Pelos Dois" ("Кахання хопіць на дваіх") стаў пераможцам "Еўрабачання-2017". Як і прадказвалі букмекеры, асноўная барацьба сёлета разгарнулася паміж Сабралам і балгарынам з расійскім грамадзянствам Крысціянам Коставым. 


Салвадор Сабрал — самы загадкавы ўдзельнік "Еўрабачання". Некаторыя СМІ паведамляюць, што ён мае хваробу сэрца, таму на рэпетыцыях яго замяняла сястра Луіза — якая і напісала песню. Некаторыя пішуць, што чуткі пра яго хваробу перабольшаны, а насамрэч перад конкурсам ён меў аперацыю на грыжу. І, маўляў, калі б Салвадор з-за кепскага самаадчування не змог спяваць, замест яго на "Еўрабачанні" спявала б Луіза. У выніку Луіза выйшла на сцэну і разам з братам кранальна выканала пераможную "Amar Pelos Dois"

Крысціян Костаў, адпаведна, апынуўся другім. Трэцім стаў малдаўскі праект Sunstroke Project.


Беларусы Naviband з песняй на роднай мове "Гісторыя майго жыцця" занялі 17-е месца. Найвышэйшы бал, 12, беларусам паставілі Азербайджан і Украіна. Ад Беларусі 12-ка "паляцела" Балгарыі. Дарэчы, напрыканцы нумара, Ксюша і Арцём, якія дагэтуль хавалі свае адносіны, пацалаваліся :)


Усяго ў фінале "Еўрабачання" узялі ўдзел 26 канкурсантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі