Партыя БНФ сабрала некалькі сотняў подпісаў пад паручальніцтвамі
Партыя БНФ сабрала некалькі сотняў подпісаў пад паручальніцтвамі ў дачыненні да змешчаных за кратамі прадстаўнікоў апазіцыі, якія з'яўляюцца абвінавачванымі або падазраванымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Пра гэта было заяўлена 15 студзеня на паседжанні сойма партыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.
Як было адзначана, праз некаторы час паручальніцтвы будуць перададзены адвакатам абвінавачваных .
Сойм партыі прыняў рашэнне распаўсюдзіць акцыю па зборы подпісаў пад паручальніцтвамі на рэгіёны. Дагэтуль збор подпісаў вёўся толькі ў мінскай штаб-кватэры БНФ.