Партыя БНФ знайшла месца для з’езда

"Нягледзячы на перанос з'езда, у пошуку памяшкання БНФ сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі: зноў было шмат незразумелых адмоваў як ад прыватных, так і ад дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў культуры. Але мы ўжо падпісалі дамову арэнды з ўласнікамі былога Палаца культуры “Сукно”, і я разлічваю, што з'езд пройдзе належным чынам", -  цытуе Янукевіча агенцтва “Інтэрфакс”.

На з'езд Партыі БНФ запрошаныя каля 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Асноўная яго падзея – вызначэнне пазіцыі партыі па будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі