"Партызан" пацярпеў сёмае паражэнне запар у футбольным чэмпіянаце

У нядзелю прайшлі матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Салігорскі "Шахцёр" на сталічным стадыёне "Тарпеда" перамог "Мінск" з лікам 2:0. "Партызан" быў разгромлены на сваім полі брэсцкім "Дынама" — 0:3. Мінскае "Дынама" ўжо ў даданы час прапусціла ў Магілёве адзіны мяч ад "Дняпра" — 0:1.

"Віцебск" і барысаўскі БАТЭ згулялі ўнічыю 0:0, гродзенскі "Нёман" упусціў перамогу ў хатнім матчы з бабруйскай "Белшынай" — 2:2, а наваполацкі "Нафтан" згуляў унічыю з "Тарпеда" (Жодзіна) — 1:1.

Лідыруе БАТЭ з 15 ачкамі, 13 ачкоў — у "Белшыны. На трэцяе месца з 12 ачкамі выйшла брэсцкае "Дынама".

Матчы 8-га тура пройдуць 7 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі