ПАСЕ працягнула санкцыі супраць Расіі ды ўказала на яе войскі ў Данбасе
Зону Антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе ў рэзалюцыі ПАСЕ назвалі тэрыторыяй "пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх войскаў".
На пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу прынялі рэзалюцыю з жорсткай крытыкай дзеянняў Расіі на ўсходзе Украіны. Дэпутаты ПАСЕ адзначаюць, што за апошнія паўгода з боку Расіі няма ніякага прагрэсу ў выкананні патрабаваньняў Савета Еўропы і Парламенцкай асамблеі.
ПАСЕ цвёрда прызнала, што на Данбасе прысутнічаюць падраздзяленні рэгулярнай расійскай арміі. Зона АТА названая тэрыторыяй, якая знаходзіцца "пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх войскаў", перадае Радыё Свабода.
ДЭпутаты ПАСЕ асудзілі напады на Дэбальцава, Мар’інку, Марыупаль. Адказнасць за гэта яны ўсклалі на Расію. Рэзалюцыя патрабуе, каб Расія вывела ўсе свае войскі з тэрыторыі Украіны, а таксама вызваліла палонных, якiя ўтрымлiваюцца ў Расіі, у прыватнасці Надзею Саўчанку.
У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 128 парламентарыяў, супраць — толькі 11.