ПАСЕ прызнала Пуціна дыктатарам
![Уладзіміра Пуціна чакаюць у Гаазе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/5qlozqk5y8kybmlorox6pr6nu7awrns2.jpg.webp?itok=prZHylH3)
Уладзіміра Пуціна чакаюць у Гаазе / kremlin.ru
ПАСЕ прызнала Уладзіміра Пуціна дыктатарам, а Расію — дэ-факта дыктатурай. Яна заклікала краіны свету выканаць ордар на арышт Пуціна, выданы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, а таксама з вясны 2024-га, калі скончыцца прэзідэнцкі тэрмін, лічыць яго нелегітымным і спыніць усе кантакты. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў пятніцу.
"І асобнае прывітанне Лукашэнку! — піша ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. — ...Я падаў папраўку, якая вызначае яшчэ аднаго дыктатара — Лукашэнку".
Ганчарэнка падкрэслівае, што міжнародная супольнасць павінна блакаваць любое супрацоўніцтва з нелегітымным кіраўніком РБ. "Будзе сядзець у Гаазе побач з Пуціным", — дадае ён.
13 кастрычніка і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка знаходзяцца ў Бішкеку на саміце СНД. Там Лукашэнка ледзь утрымаўся на нагах перад відэакамерамі.
![ПАСЕ прызнала Пуціна дыктатарам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dO0f3JfFbjy0RQ7RsqNm7aV1nwHuGXRw.jpg.webp?itok=VDDN1LWF)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.