Пашукавік авіябілетаў заняў старонку Кадырава ў фэйсбуку
Новая газета
Кампанія па пошуку авіябілетаў UAN заняла старонку заблакаванага акаўнта кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў сацыяльнай сетцы Facebook, пакінуўшы ранейшы адрас. Пра гэта паведамляе "Медиазона".
"Сапраўды, намі быў зарэгістраваны акаўнт з адрасам у facebook.com/rkadyrov95/ 24 снежня, мы даведаліся пра блакаванне акаўнта палітыка са СМІ, зайшлі па спасылцы, дзе было пазначана, што старонкі не існуе, стварылі старонку з тым жа імем, і ў нас атрымалася", — распавялі ў UAN.
У кампаніі адзначылі, што не валодаюць ніякай канфідэнцыйнай інфармацыяй, што ўтрымлівалася ў акаўнце Кадырава, а таксама яго падпісантамі.
"У любы момант на патрабаванне Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі мы гатовыя перадаць акаўнт. Ніякай кампраметавальнай і незаконнай інфармацыі ад імя Палітыка не публікуем і публікаваць не маем намеру. Мы таксама выказваем гатоўнасць зрабіць са старонкі звычайную "заглушку", чаму гэтым не скарысталіся ў Адміністрацыі Прэзідэнта, мы iнфармацыі не маем" (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя), — распавялі ў кампаніі.
23 снежня акаўнты Кадырава ў Facebook і Instagram аказаліся недаступнымі. Палітык абвінаваціў у гэтым ЗША. Паводле яго слоў, яго рахунак меў афіцыйны статус, і сацыяльная сетка абавязаная была забяспечыць бяспеку ад узломаў.
Раскамнагляд запатрабаваў у сацсеткі растлумачыць прычыну блакавання акаўнтаў кіраўніка Чачні.
20 снежня ў Мінфіне ЗША абвясцілі аб унясенні Кадырава ў санкцыйны "спіс Магніцкага", паказаўшы, што кіраўнік Чачэніі датычны да "пазасудовых расправаў, катаванняў і парушэнняў правоў чалавека".