Пасля 2030 года ў Беларусі могуць пабудаваць яшчэ два атамныя блокі
Пасля 2030 года ў Беларусі могуць быць пабудаваны яшчэ два атамныя блокі. З такой заявай выступіў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Акадэміі навук Вячаслаў Куўшынаў.
Паводле яго слоў, два блокі могуць працаваць на Астравецкай пляцоўцы, яшчэ два — на Чырвонапалянскай або на іншай выбранай пляцоўцы, але ўздымаць гэтае пытанне мэтазгодна пасля 2030 года, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, пакуль Беларусь прыняла рашэнне аб будаўніцтве АЭС з двума атамнымі блокамі магутнасцю 1.000 МВт кожны. Папярэднім месцам будаўніцтва атамнай станцыі абраны Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. Канчатковае рашэнне аб месцы будаўніцтва прыме прэзідэнт.