Пасля дэфляцыі ў канцы вясны, летам у Беларусь вярнулася інфляцыя

Інфляцыя вярнулася / Еўрарадыё
Інфляцыя вярнулася / Еўрарадыё

Пасля дэфляцыі ў канцы вясны, летам у Беларусь вярнулася інфляцыя. У чэрвені яна склала 0,3% (у параўнанні са снежнем 2022-га — 3%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За травень ў нашай краіне зафіксавалі дэфляцыю: у параўнанні з красавіком індэкс спажывецкіх цэн склаў 99,7%. У гадавым вылічэнні інфляцыя запаволілася да 3,7%. Цяпер жа — да 2,9%.

У мінулым месяцы харчовыя тавары падаражэлі на 0,2% (у параўнанні з канцом 2022-га — на 3,1%), цэны на нехарчовыя тавары не змяніліся (за шэсць месяцаў падаражэлі на 0,9%), а платныя паслугі падаражэлі на 0,9% (у параўнанні са снежнем мінулага года — на 5,5%).

Еўразійскі банк развіцця нядаўна апублікаваў прагноз інфляцыі ў Беларусі. Па выніках 2023 года, як мяркуюць аналітыкі банка, яна складзе 7,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі